Самую чытальную сям'ю выбралі ў Верхнядзвінску

Самую читающую семью выбрали в Верхнедвинске

Як паведаміла дырэктар Верхнядзвінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Куўшынава, раённы конкурс «Мама, тата, я – чытаючая сям’я» ў такім маштабе праходзіў упершыню. Да ўдзелу былі запрошаны сем’і работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, якіх падтрымлівалі каманды заўзятараў з працоўных калектываў. Так што ў выніку свята ўмацавала не толькі сямейныя сувязі, але і карпаратыўны дух.

Удзельнікаў чакала насычаная праграма, дзе неабходна было праявіць сябе самым уважлівым чытачом, знаўцам аўтараў і іх твораў, прымавак і літаратурных герояў, прымерыць касцюмы казачных персанажаў. У выніку пасля этапаў «Літаратурны дартс», «Аўтар згубіўся», «Казачная мазаіка», «Дамалюй героя» і іншых самай чытаючай прызнана сям’я Церашка, якая прадстаўляла Верхнядзвінскі лесгас. Менавіта Мікалай, Таццяна і іх дачка Марыя лепш за ўсіх справіліся з заданнямі. На другім месцы сям’я Каралёнак ад масласырзавода – Сяргей, Ірына і 12-гадовы Дзіма. «Бронзу» падзялілі сем’і Сцепанян з райаграсэрвісу і Дзянісёнак, якая абараняла гонар раённай бальніцы.

Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».