Самую высокую ўраджайнасць бульбы ў краіне маюць талочынцы
Талачынскі кансервавы завод мае самае вялікае бульбяное поле ў Беларусі – 900 га.
Па словах галоўнага агранома прадпрыемства Таццяны Капранавай, на ўчорашні дзень было сабрана 782 га, выкапана звыш 38 тыс. т клубняў пры ўраджайнасці 486 ц/га. На палях задзейнічана 11 бульбаўборачных камбайнаў. Як адзначылі ў аблсельгаспрадзе, у Талачынскага кансервавага завода не толькі самыя вялікія плошчы, але і найвышэйшая ў Беларусі ўраджайнасць другога хлеба. У цэлым на Віцебшчыне сабрана 2,7 тыс. га бульбы (72,5% ад плана), выкапана 74,7 тыс. т пры ўраджайнасці 274,2 ц/га.
Сяргей Ляшук, «Віцебскія весці».