Самыя спартыўныя працоўныя калектывы вызначыла міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў вобласці

Самые спортивные трудовые коллективы определила межотраслевая спартакиада профсоюзов области
На працягу двух дзён на спартыўных пляцоўках Віцебска праходзіла Х міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў вобласці.

Ва ўрачыстым адкрыцці, якое адбылося ў ЦСК, удзельнічаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён адзначыў, што нашы каманды – газавікі, медыкі, фінансісты, якія выязджаюць на рэспубліканскія галіновыя спаборніцтвы, калі не перамагаюць, то ўваходзяць у лік прызёраў. Да лідараў павінны падцягвацца ўсе астатнія.

Старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель падкрэсліў, што ФПБ надае велізарную ўвагу здароваму ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту для гарманічнага развіцця працаўнікоў. Радуе, што ў апошнія гады абласная спартакіяда збірае ўсё больш удзельнікаў.

Больш за 400 спартсменаў з 17 каманд галіновых прафсаюзаў выяўлялі наймацнейшых у валейболе, міні-футболе, хуткасным і сілавым мнагабор'і, настольным тэнісе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравым спорце, перацягванні каната, тэхніцы велатурызму.

 

Трэці год запар па выніках спаборніцтваў першынствавала аб'яднаная пярвічная прафсаюзная арганізацыя УП «Віцебскаблгаз».

Толькі на два ачкі адсталі прадстаўнікі абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя. На трэцім – месцы аб'яднаная раённая прафсаюзная арганізацыя Віцебскага аддзялення БЧ.

Сяргей Ляшук. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. "Віцебскія весці".