Самыя дагледжаныя беларускія вёскі і аграгарадкі знаходзяцца на Віцебшчыне
Па выніках 2015 года тры кропкі на карце Віцебскай вобласці апынуліся сярод пераможцаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэаты вызначаліся ў пяці катэгорыях у залежнасці ад колькасці пражываючага насельніцтва.
– Прыдзвінцы прызнаны лепшымі ў V катэгорыі «сельскія населеныя пункты і аграгарадкі». Гэта аграгарадок Сар'я Верхнядзвінскага раёна, в. Параф'янава Докшыцкага раёна і в. Лужасна Віцебскага раёна. У якасці заахвочвання за высокія дасягненні ім уручылі пераходны вымпел, адпаведны пасведчанне і па 800 базавых велічынь з рэспубліканскага бюджэту, – паведаміла начальнік аддзела інвестыцый і камунальнай гаспадаркі ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Святлана Лятяга.
Не менш за 70% гэтых сродкаў згодна з палажэннем аб конкурсе накіроўваецца на добраўпарадкаванне і развіццё гарадской гаспадаркі, да 30% – на прэміраванне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дамагліся найвышэйшых вынікаў у працы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў.
Таксама камісіяй адзначана станоўчая дынаміка ў гэтай сферы ў Віцебску і вялікая праца, праведзеная ў Талачыне, расказала Святлана Сяргееўна.
Алена Алімава, «Віцебскія весці».