Самым размоўным горадам Беларусі аказаўся Брэст
Берасцейцы аказаліся самымі размоўнымі абанентамі ў Беларусі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнікі мабільнага аператара МТС, прааналізаваўшы актыўнасць сваіх абанентаў у студзені-лютым 2013 года.
Сярэднямесячная працягласць зыходных выклікаў, здзейсненых звычайным абанентам з Брэста, на 22% вышэй за аналагічны паказчык па Мінску.
Берасцейцы лідзіруюць як па працягласці зыходных выклікаў, так і па іх колькасці. У сярэднім жыхар Брэста штомесяц здзяйсняе 67 званкоў з дапамогай мабільнага тэлефона.
У спіс самых "тэлефонных" гарадоў таксама ўвайшлі Віцебск, Гродна, Баранавічы, Наваполацк, Кобрын, Ваўкавыск, Салігорск, Магілёў і Мазыр, дзе абанент МТС здзяйсняе ад 51 да 63 зыходных выклікаў у месяц.
Сярод раённых цэнтраў больш за ўсё размаўляюць у Баранавічах, а вось самым пасіўным аказаўся Чачэрск, дзе штомесяц на аднаго абанента прыпадае каля 12 зыходных званкоў.
Населеныя пункты Беларусі, у якіх найбольш актыўна выкарыстоўваюць галасавыя паслугі, сотавы аператар вызначыў, грунтуючыся на дадзеных аб колькасці і сярэднямесячнай працягласці зыходных званкоў з аднаго абаненцкага нумара. Апошні паказчык уяўляе сабой стаўленне агульнага зыходнага галасавога трафіку да колькасці абанентаў у кожным населеным пункце. Гэта значыць, што ён не залежыць ад пранікнення мабільнага аператара і адлюстроўвае менавіта актыўнасць абанентаў.