Санаторыі на даму арганізавалі для пажылых людзей і інвалідаў у Віцебскай вобласці
– На сённяшні дзень паслугу «Санаторый на доме» аказваюць у 17 ТЦСАН вобласці. Навучанне кадраў адбываецца ў рамках трохбаковага пагаднення, заключанага паміж нашым камітэтам з медыцынскім цэнтрам «Геранталогія» (Масква) і Беларускім рэспубліканскім геранталагічным грамадскім аб’яднаннем і пры падтрымцы ўпраўлення аховы здароўя, – расказала начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка.
Напрыклад, валанцёрская група «Гарачыя сэрцы», арганізавана пры аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме Ушацкага ТЦСАН. Па аўторках і чацвяргах яны ідуць да адзінокіх бабуль і дзядуляў і на падставе прызначэнняў лекара праводзяць неабходныя працэдуры. Ароматерапія, фітачай, масаж, музыкатэрапія – усё гэта ў іх арсенале. Калі трэба, мудры савет дасць псіхолаг. Валанцёры навучаюць і іншых пажылых людзей, якія жадаюць прыносіць карысць грамадству. «Курс лячэння пройдзеце, бадзёрасць духу здабудзеце», – запэўніваюць «Гарачыя сэрцы» з Ушач.
– «Санаторый на доме» арыентаваны не на аказанне медыкаментознай дапамогі, а на паляпшэнне якасці жыцця людзей ва ўзросце, – удакладніла Вера Астапенка.
Алена Алімава, «Віцебскія весці».