Санітарная служба Віцебскай вобласці выявіла парушэнні на кожным другім аб'екце на вёсцы

17 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Санітарна-эпідэміялагічная служба Віцебскай вобласці выявіла парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на кожным другім з амаль 700 правераных аб'ектаў падчас рэйду па сельскіх раёнах вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік галоўнага ўрача абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Зінкевіч. Кантрольныя мерапрыемствы былі праведзены ў аграгарадках, на механізаваных дварах і фермах сельгаспрадпрыемстваў па даручэнні старшыні аблвыканкама. Па выніках рэйду складзена 109 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні на вінаватых асоб, вынесена 7 пастановаў аб прыпыненні эксплуатацыі аб'ектаў. Адхілена ад працы 5 чалавек, якія не прайшлі медыцынскія агляды. Адміністрацыям прадпрыемстваў і населеных пунктаў выдадзена больш за 230 прадпісанняў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Акрамя таго, у гаррайвыканкамы накіравана 17 інфармацыйных паведамленняў для прыняцця мер рэагавання. У Год роднай зямлі санітарна-эпідэміялагічная служба вобласці асаблівую ўвагу надае кантролю за выкананнем санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства па пытаннях добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі тэрыторый населеных месцаў, адзначыла Ларыса Зінкевіч.-0-