Санітарныя ўрачы зачыняюць віцебскія школы на каранцін з 4 лістапада

3 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каранцінныя мерапрыемствы з 4 лістапада ўводзяцца ў школах і лячэбных установах Віцебска, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Сяргей Цыркін. Паводле яго слоў, парог захворвання на рэспіраторныя інфекцыі ў абласным цэнтры па стане на 2 лістапада перавышаны ў шэсць разоў. Медыкі не сталі чакаць належных для ўвядзення каранцінных мерапрыемстваў трох дзён перавышэння паglRasterPos узроўню захворвання і прынялі папераджальныя меры. У сувязі з гэтым на сем дзён зачыняюцца школы, абмяжоўваецца наведванне хворых у стацыянарных лячэбных установах, бальнічныя лісты будуць выдавацца адразу на пяць дзён. Перавышэнне парога захворвання ў некалькі разоў таксама назіраецца і ў астатніх кантрольных гарадах - Полацку, Наваполацку і Оршы. Магчыма, з заўтрашняга дня і там будуць уведзены каранцінныя мерапрыемствы. У сельскіх рэгіёнах эпідэміялагічная сітуацыя застаецца спакойнай. Паводле даных Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, па стане на 2 лістапада ў вобласці дыягназы "ВРВІ", "ВРЗ", "грып" устаноўлены 6 297 хворым, з якіх 2 878 - дзеці. А між тым фармацэўтычная ліхаманка дакацілася і да Віцебска. У аптэках значна павялічылася колькасць пакупнікоў. Да абеду ў некаторых аптэках зніклі оксолінавая мазь, інтэрферон, марлевыя павязкі. Па словах правізараў, дэфіцыт будзе папоўнены ў бліжэйшыя гадзіны. Каментуючы ажыятаж на лекавыя прэпараты, Сяргей Цыркін адзначыў, што пахвальна, калі людзі клапоцяцца пра сваё здароўе і прымаюць меры прафілактыкі. "Аднак ажыятаж на лекі не зусім абгрунтаваны", - лічыць ён. Віцебскія медыкі сёння правядуць тэлеэфір з жыхарамі вобласці і раскажуць пра эпідэмічную сітуацыю ў рэгіёне і пра меры па папярэджанні захворвання. -0-