Збеглая чарада кароў амаль на тры гадзіны паралізавала рух цягнікоў у Талачынскім раёне
10 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Статак кароў, які ўцёк, ледзь не на тры гадзіны паралізаваў рух цягнікоў на пераездзе каля вёскі Стары Талачын (Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у мінулыя выхадныя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік лінейнага пункта станцыі Талачын Ігар Нетловіч.
Па словах пастухоў, кароў, якія пасвіліся ноччу, спалохалі дзікія кабаны, якія прарвалі агароджу "электрапастуха". Амаль 200 кароў разбегліся па наваколлі. Адна група апынулася на чыгуначных пуцях якраз падчас руху пасажырскага цягніка Гродна-Унеча. Нягледзячы на прынятыя машыністам меры экстраннага тармажэння, 18 кароў загінулі. Яшчэ 23 забяглі на чыгуначны мост праз рэчку Друць, дзе захраслі паміж шпал.
Для выратавання жывёл і расчысткі чыгуначных пуцей прыбылі дзве групы ратавальнікаў Талачынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях і два манеўравых цягнікі з пад'ёмнымі кранамі на платформах Мінскага аддзялення БЧ. Дзякуючы прынятым мерам кароў удалося выратаваць. Аднак астатні статак шукаюць да гэтага часу. Жывёлы належалі акцыянернаму таварыству "Талачынскі райаграсэрвіс". З-за інцыдэнту прыйшлося на 2 гадзіны 44 хвіліны спыніць рух двух цягнікоў - пасажырскага і грузавога.
Канчатковыя абставіны здарэння яшчэ ўстанаўліваюцца, матэрыяльная шкода падлічваецца.-0-