Збор ягад у лясах Віцебшчыны перанесена на верасень
Спякотнае засушлівае жнівень і высокая пажаранебяспечная абстаноўка не дазваляюць пакуль зняць забарону на наведванне лясоў, у сувязі з чым прынята рашэнне перанесці тэрміны збору дзікарослых ягад на больш позні час. Так, на Віцебшчыне за
брусніцамі можна адпраўляцца з 3 верасня, за журавінамі – з 10.Для многіх жыхароў збор лясных ягад – гэта дадатковы даход. Першы намеснік старшыні праўлення аблспажыўсаюза Віктар Шуляк назваў закупачныя цэны: 1 кг брусніц будуць прымаць па 10-17 тыс. рублёў, журавін – па 15-25 тыс.
Сёлета спажыўкааперацыя вобласці закупіла ў насельніцтва 427 тон чарніц і буякі, што ў 11 разоў больш, чым летась. Частка дароў прыроды паступіла на рэалізацыю ў гандаль, частка пасля замаразкі адпраўлена на экспарт.
На тэрыторыі Віцебшчыны працуюць 185 стацыянарных і 237 раз'ездных нарыхтоўчых пунктаў.
Таццяна Пастэрнак,«Віцебскія весці».