Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты пачнецца 21 мая

Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты пачнецца 21 мая. Гэта прадугледжана каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта, паведаміла на пасяджэнні ЦВК Лідзія Ярмошына.

Апошні тэрмін падачы заяў патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 15 мая. Збор подпісаў пачнецца 21 мая і завершыцца 19 чэрвеня.

Каляндарны план зацверджаны на пасяджэнні ЦВК. Разглядаецца яшчэ шэраг пытанняў: па накіраванні нацыянальных назіральнікаў, аб удзеле ў галасаванні грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, і інш.

БЕЛТА.