Зборная МНС стала пераможцам чэмпіянату БФСТ «Дынама» па лыжных гонках
19 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Зборная МНС стала пераможцам у агульнакамандным заліку на чэмпіянаце па лыжных гонках рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання БФСТ "Дынама", які завяршыўся сёння ў Віцебскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры "Дынама".
Нязьменны пераможца лыжных стартаў дынамаўцаў на працягу апошніх гадоў каманда МНС і на гэты раз пацвердзіла званне наймацнейшай. Адкрыццём чэмпіянату стала зборная Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, якая паказала другі агульнакамандны вынік. Памежнікі ва ўпартай барацьбе абышлі моцных гоншчыкаў МУС, КДБ і ўпершыню ўвайшлі ў тройку прызёраў. Трэці вынік у зборнай МУС, каманда КДБ стала толькі чацвёртай.
Лепшай сярод жанчын у індывідуальнай гонцы на 5 км стала прадстаўніца МУС Ірына Нафрановіч. У мужчынскай гонцы на 10 км другі год запар не было роўных Аляксандру Іаненкаву (МНС). Сярод мужчын старэйшай узроставай групы (звыш 40 гадоў) хутчэй за ўсіх дыстанцыю 5 км пераадолеў Уладзімір Ульянаў (Дзяржпагранкамітэт). Пераможцы і прызёры ў індывідуальным і камандным заліках узнагароджаны кубкамі, медалямі і каштоўнымі прызамі.
Усяго ў спаборніцтвах, якія былі арганізаваны ў Гарадоцкім раёне, прынялі ўдзел больш за 60 спартсменаў у складзе 9 каманд, якія прадстаўляюць сілавыя ведамствы Беларусі. Чэмпіянат па лыжных гонках адкрыў штогадовую спартакіяду праваахоўных органаў "Спартыўнае братэрства-2010" БФСТ "Дынама", вынікі якой будуць падводзіцца ў канцы года па выніках выступленняў каманд дзяржда органаў - членаў БФСТ "Дынама" ў розных відах спорту.-0-