Зборная Віцебшчыны стала найлепшай сярод беларусаў на турзлёце навучэнцаў Саюзнай дзяржавы

Сборная Витебщины стала лучшей среди белорусов на турслете учащихся Союзного государства
Зборная Віцебскай вобласці прызнана лепшай сярод беларускіх каманд на XII туPLістычным злёце вучняў Саюзнай дзяржавы, які прайшоў ва Уладзімірскай вобласці.

Усяго ў турзлёце ўдзельнічала 41 зборная, 7 з іх – з Беларусі. Гэта адно з самых маштабных саюзных мерапрыемстваў для моладзі. У складзе нашай каманды было дзевяць юнакоў і дзяўчат з Віцебска, Оршы, Наваполацка.

Больш за 500 юных турыстаў ва ўзросце 14 – 17 гадоў спаборнічалі ў ўменні праходзіць складаныя дыстанцыі, афармляць насценгазеты, дэманстравалі турыстычныя навыкі і здольнасці экскурсаводаў-краязнаўцаў.

Не абышлося і без забаўляльнай праграмы: дзеці гулялі ў футбол, удзельнічалі ў інтэлектуальных віктарынах, усялякіх конкурсах.

Як распавяла загадчыца сектара турызму і спартыўнага арыентавання Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Святлана Шорнікава, сёлета турыстычная юнацкая зборная Віцебскай вобласці адзначылася і на рэспубліканскіх спаборніцтвах: першае месца па турысцка-прыкладным мнагабор'і ў тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях.

Падтрымліваюць каманду ў яе імкненні да перамог начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома і дырэктар ВАПДМ Дзмітрый Андрэеў.

"Віцебскія весці". Фота прадастаўлена ВАПДМ.