Зборнік успамінаў ветэранаў вайны плануецца выдаць у Віцебскай вобласці
23 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў сакавіку стартуе акцыя "Вайна для мяне не гісторыя, яна - мая біяграфія", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выконваючая абавязкі першага сакратара Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ Людміла Капранава.
На працягу сакавіка-красавіка школьнікі і актывісты пярвічных арганізацый БРСМ будуць наведваць ветэранаў і запісваць іх успаміны аб дзяцінстве, даваенным часе, падзеях ваенных гадоў, радаснай сустрэчы Дня Перамогі і аб тым, як склалася пасляваеннае жыццё. У маі сабраная інфармацыя будзе зведзена ў адно цэлае, а да Дня незалежнасці падрыхтаваны электронная і друкаваная версіі зборніка ўспамінаў. У далейшым яго плануецца выдаць невялікім тыражом, які перададуць музеям і ўстановам адукацыі.
Да 3 ліпеня таксама будзе прымеркавана цырымонія ўзнагароджання найбольш актыўных рабят, якія прынялі ўдзел у акцыі. Іх чакае паездка ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".
Акцыя, прымеркаваная да 65-годдзя Перамогі, заклікана захаваць біяграфіі і ўспаміны ветэранаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Яе арганізатарамі выступаюць Віцебская абласная арганізацыя БРСМ, Віцебскі абласны савет ветэранаў і аддзяленне Беларускага фонду міру.-0-