Сеанс адначасовых урокаў па захаванні водна-балотных угоддзяў пройдзе ў сельскіх школах Міёрскага раёна

Сеанс одновременных уроков о сохранении водно-болотных угодий пройдет в сельских школах Миорского района

Сеанс адначасовых урокаў аб захаванні біяразнастайнасці водна-балотных угоддзяў пройдзе ў пяці сельскіх школах Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, паведаміла БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта ЕС/ПРААН Алена Седач.

Адукацыйная акцыя намечана на 1 лютага і прысвечана Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў. Пяць урокаў у розных школах разам з настаўнікамі правядуць прадстаўнікі праекта ЕС/ПРААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь", пад эгідай якога акцыя праходзіць другі год запар. Падчас святкавання Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў плануецца прэзентацыя фільма "На Ельню - за жураўлямі".

Адукацыйная акцыя заклікана прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы захавання біяразнастайнасці, набыцця вучнямі і настаўнікамі новых ведаў аб флоры і фаўне заказніка "Ельня" і фарміравання беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.