Сёння (16.01.2014) заканчваецца тэрмін падачы заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты

Сегодня (16.01.2014) заканчивается срок подачи заявлений на регистрацию инициативных групп по выдвижению кандидатов в депутаты

Нагадаем, 12 студзеня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якое могуць ажыццяўляць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Згодна з каляндарным планам, зацверджаным Цэнтрвыбаркамам, 16 студзеня заканчваецца тэрмін падачы заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў у падтрымку асоб, якія прэтэндуюць на дэпутацкі мандат.

На ўчарашні дзень у акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі Віцебскай вобласці паступіла 489 такіх заяў: 71 – аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў, 141 – у Саветы базавага ўзроўню (раённыя і гарадоў абласнога падпарадкавання), 277 – першаснага ўзроўню (пасялковыя, сельскія і гарадоў раённага падпарадкавання). Камісіі ў пяцідзённы тэрмін павінны разгледзець заявы, зарэгістраваць ініцыятыўныя групы і выдаць іх членам адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты. У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы можа быць адмоўлена ў выпадку парушэння патрабаванняў Выбарчага кодэкса.

Кампанія па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 10 лютага ўключна.