Сакрэты карвінгу і мастацкай працы з цестам і шака_ладам раск_роя_ць у В_іцебску
Майстар-класы ўключаны ў праграму ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя сістэмы ПТА рэгіёна і Дня настаўніка, якія пройдуць у Віцебску 26 верасня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.
Навучальныя заняткі пройдуць у Канцэртнай зале "Віцебск". Акрамя сакрэтаў мастацкага афармлення страў, тут можна будзе навучыцца прыёмам цырульніцкага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, а таксама ўбачыць дэманстрацыю новых калекцый тэатраў моды ўстаноў адукацыі рэгіёна.
У цэлым святкаванні пачнуцца з 9 раніцы адразу на некалькіх пляцоўках - плошчы Свабоды, Канцэртнай зале "Віцебск" і тэрыторыі вакол яе.
На плошчы Свабоды будзе арганізавана выстава-продаж сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі, вырашчанай і вырабленай установамі адукацыі. Тут жа адбудзецца канцэртная праграма і ўзнагароджанне лепшых удзельнікаў уборкі ўраджаю-2015 - работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
На пляцоўцы каля КЗ "Віцебск" разгорнецца выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, пройдуць выставы-конкурсы: "Лепшы восеньскі букет", "Дажынкі-2015" (лепшы каравай, эксклюзіўны снап), "Дары восені" і інш. Завершыць свята ўрачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка і 75-годдзю сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Віцебскай вобласці, які пачнецца ў 14.00 у КЗ "Віцебск".
Алена Ціханава, БЕЛТА.