Сельская гаспадарка Віцебскай вобласці ўстала на шлях інтэнсіўнага развіцця

24 чэрвеня, Расоны /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Віцебскай вобласці ўстала на шлях інтэнсіўнага развіцця. Пра гэта сёння заявіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец на выязным пасяджэнні ў Расонскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Першым укосам у рэгіёне прадугледжваецца нарыхтаваць у сярэднім каля 15 кармавых адзінак на адну галаву буйной рагатай жывёлы - гэта будзе лепшым паказчыкам за апошнія гады. З 1 га плошчаў, адведзеных пад кормы, прадугледжваецца сабраць 230 ц кармоў, летась з 1 га было сабрана 160 ц. Пры гэтым дзякуючы выкананню рэгламенту ўборкі ў засекі паступаюць кормы высокай якасці. Між тым Аляксандр Косінец запатрабаваў ад кіраўнікоў гаспадарак і раёнаў спыніць спасылкі на неспрыяльныя ўмовы надвор'я. "Віцебшчына не зона рызыкоўнага земляробства. Пытанне ў арганізацыйнай рабоце і кадрах", - падкрэсліў губернатар.-0-