Сельгасарганізацыі Віцебшчыны намалацілі больш за 1 мільён тон збожжа з улікам кукурузы
З улікам уборкі збожжавых, зернебабовых культур і кукурузы сельгасарганізацыі Віцебшчыны на сённяшні дзень намалацілі больш за 1 мільён тон збожжа.
Завяршыўшы ўборку бульбы, аграрыі Віцебшчыны імкнуцца выкарыстоўваць прыдатныя дні максімальна эфектыўна, накіраваўшы ўсе намаганні на кукурузу.
Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, на 25 кастрычніка ў вобласці было ўбрана 67 тысяч гектараў, занятых гэтай культурай, што складае 84 працэнты да плана.
З іх на сілас – 64 тысячы гектараў, на збожжа – 3 тысячы. Гаспадаркам вобласці ўдалося сабраць больш за 1,5 мільёна тон зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 242 цэнтнеры з гектара. Вал збожжа склаў 21,2 тысячы тон пры ўраджайнасці 70 цэнтнераў з гектара.
"Віцьбічы". Фота з адкрытых крыніц.