Сельгасарганізацыі Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы лёну
2 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сельгасарганізацыі Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы лёну, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў.
Па стане на 2 мая ў вобласці пасеяна 4,5 тыс.га лёну, або 22,6% да задання. Лідарамі з'яўляюцца Докшыцкі і Ушацкі раёны, якія выканалі гэтыя работы на 53,9% і 34% плошчаў адпаведна. Усяго ў гэтым годзе дадзеная культура будзе вырошчвацца на 20 тыс.га ва ўсіх раёнах вобласці за выключэннем Расонскага.
Акрамя таго, аграрыі вобласці пачалі пасадку бульбы і агародніны, пасаджана адпаведна 5,5% (275 га) і 8,8% (161 га) да плана. Хімпраполка азімых збожжавых і рапсу выканана на 40 тыс.га, або 35% да задання.
Азімыя збожжавыя адсеяны ў вобласці на 106,7 тыс.га, што складае 25% да задання, у тым ліку збожжавыя культуры - на 90,5 тыс.га (36%). Найбольш актыўна сяўба збожжавых прасоўваецца ў Чашніцкім (67,3%), Докшыцкім (55,5%), Лепельскім (50%), Глыбоцкім (48,7%) раёнах. У ліку адстаючых - Віцебскі (17,8%), Лёзненскі (22,3%), а таксама Сенненскі і Ушацкі (па 27%) раёны.
"Усе раёны вобласці прыступілі да масавай сяўбы. Пры гэтым работы набралі добры тэмп - 5,7% плошчаў у дзень. Надвор'е таксама спрыяе, таму завяршыць пасяўную плануецца на наступным тыдні", - дадаў Іван Фёдараў.-0-