Сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці ўпершыню за ўсю гісторыю прыступілі да яравога севу ў сакавіку

Сельхозпредприятия Витебской области впервые за всю историю приступили к яровому севу в марте

На сённяшні дзень сяўба збожжавых вядзецца ў 13 раёнах Віцебшчыны. А першымі ў канцы мінулага тыдня да работ прыступілі гаспадаркі Бешанковіцкага і Чашніцкага раёнаў.

Па словах намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Івана Фёдарава, у сакавіку сельгаспрадпрыемствы Віцебшчыны яшчэ ніколі не пачыналі яравую сяўбу за ўсю гісторыю. Спецыялісты прааналізавалі зводкі і ўстанавілі, што самы ранні тэрмін выхаду тэхнікі на палі прыпадаў на 7-10 красавіка. Пакуль невядома, якія сюрпрызы рыхтуе вясновае надвор'е, таму важны кожны пагодлівы дзень. Тым больш, што з-за амаль бясснежнай зімы ў глебе мала вільгаці. Усяго трэба будзе пасеяць 280 тыс. га збожжавых.

Надвор'е таксама дазволіла ва ўсіх рэгіёнах прыступіць да падкормкі азімых культур, сенажацяў і пашаў.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"