Сем прызначаных асоб звольненыя ў Віцебскай вобласьці за парушэньні правілаў аховы працы

4 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці за парушэнні заканадаўства аб ахове працы ў першым квартале звольнена сем службовых асоб, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 100 кіраўнікоў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 службовых асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама 61 наймальнік. На іх накладзены штрафныя санкцыі ў суме Br40,1 млн. і Br37,9 млн. адпаведна. Усяго за студзень-сакавік дзяржінспектарамі працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях рэгіёну праведзена 326 праверак, па выніках якіх выяўлена амаль 2,8 тыс. парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, прыпынена работа больш за 100 станкоў, машын і іншага абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю работнікаў, а таксама сем цэхаў і вытворчых участкаў. Значная ўвага ў мінулым квартале надавалася таксама павышэнню ўзроўню ведаў па тэхніцы бяспекі і патрабаванням сістэмы кіравання аховай працы СТБ 18001-2009 работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. З гэтай мэтай праведзена звыш 200 семінараў, у якіх прыняло ўдзел больш за 6,5 тыс. спецыялістаў.-0-