Сем крамаў і рэстаранаў адкрыюцца ў Віцебскай вобласці напярэдадні навагодніх святаў

21 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сем новых крам і рэстаранаў адкрыюцца ў Віцебскай вобласці напярэдадні навагодніх і калядных святаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю Віцебскага аблвыканкама. Найбольшую колькасць гандлёвых аб'ектаў у рэгіёне ў снежні адкрывае ТАА "Еўрагандаль" (сетка крам "Еўраопт"). Дзве крамы "Еўраопт" у мінулыя выхадныя ўжо расчынілі дзверы перад сваімі пакупнікамі ў Віцебску і Наваполацку. Яшчэ адзін "Еўраопт" рыхтуецца да адкрыцця ў Оршы. Гандлёвыя плошчы новых крам складаюць 1500 кв.м. Пакупнікі змогуць набываць тут прадукты і тавары штодзённага попыту, асартымент якіх перавышае 3 тыс. найменняў. Нямала значны і той факт, што гэтыя ўстановы гандлю прынеслі вобласці 163 новыя працоўныя месцы. Фармат крам сеткі "Еўраопт" дазваляе пакупнікам істотна эканоміць за кошт больш нізкіх цэн (да 20%), перш за ўсё на бакалейнай, рыбнай, курынай прадукцыі, агародніннай кансервацыі, садавіне. У цяперашні час у Беларусі працуюць 38 крам нізкіх цэн "Еўраопт", якія знаходзяцца ў сталіцы, а таксама ў Віцебску, Брэсце, Магілёве, Гомелі, Бабруйску, Оршы і шэрагу іншых буйных гарадоў рэспублікі. Штодня іх паслугамі карыстаюцца больш за 110 тыс. чалавек. Таксама напярэдадні святаў адкрыецца фірменны магазін Аршанскага льнокамбіната - "Віцебскі лён". Пералік аб'ектаў грамадскага харчавання папоўняць два рэстараны ў Віцебску - "Вікторыя" і "Журавінка". Усяго ў бягучым годзе за кошт новага будаўніцтва, рэканструкцыі і аднаўлення працы ў вобласці адкрыта 110 аб'ектаў гандлю гандлёвай плошчай 8,6 тыс. кв.м, 66 агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання на 2,2 тыс. месцаў.-0-