Семь мільярдаў рублёў выдзелена на тэхнічнае перааснашчэнне Докшыцкага вытворчага цэха ААТ «Лепельскі МКК».

Семь миллиардов рублей выделено на техническое переоснащение Докшицкого производственного цеха ОАО «Лепельский МКК»

Мадэрнізацыя закранула многія ўчасткі вытворчасці. Замест аміячнай халадзільнай устаноўкі набылі фрэонавую, ідзе наладка новага абсталявання.

Неўзабаве сучаснае камп'ютарызаванае абсталяванне з'явіцца ў цэху прыёмкі малака, пабудавана малочнае сховішча на 150 тон малака (раней цэх мог захоўваць у спецыяльных ёмістасцях толькі 40 тон). Сёння ў Докшыцах ажыццяўляюць прыёмку, ачыстку, ахалоджванне і адпраўку малака з раёна на галоўнае прадпрыемства ў Лепель. У далейшым плануецца вытворчасць мяккіх і паўцвёрдых сыроў.

Ірына АЗЕВІЧ, "Віцьбічы"