Сем шматпад'ездных дамоў у Віцебску засталіся без гарачай вады і ацяплення

22 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сем пяціпавярховых васьміпад’ездных дамоў у жылым мікрараёне Юг-2 у Віцебску сёння вечарам засталіся без гарачай вады і ацяплення, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле даных аператыўнай дыспетчарскай службы Віцебскіх цепласетак, адбыўся прарыў цеплатрасы. На меркаванае месца аварыі прыбыла аварыйная брыгада - каля 20 чалавек і спецтэхніка. З-за прарыву цеплатрасы ў двух шматпад’ездных дамах адключана падача электраэнергіі. Тэмпература паветра складае мінус 5 градусаў. Уночы сіноптыкі абяцаюць 10-12 градусаў марозу.-0-