Сем сямі маладых навукоўцаў Віцебшчыны сталі ўладальнікамі спецыяльнай абласной прэміі

Семь молодых ученых Витебщины стали обладателями специальной областной премии

У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце завяршылася 48-я міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя выкладчыкаў і студэнтаў, прысвечаная 50-годдзю навучальнай установы. У межах форуму адбылося ўзнагароджанне пераможцаў традыцыйнага адкрытага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама маладым вучоным і спецыялістам.

Праводзіцца ён ужо дзявяты раз з мэтай стымулявання навукова-даследчай дзейнасці сярод моладзі, якая займаецца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў арганізацыях Віцебшчыны. У 2015 годзе на суісканне прэміі было пададзена 27 работ па матэматыцы, фізіцы, медыцыне, гуманітарных навуках, эканоміцы і іншых галінах ведаў. У выніку ўладальнікамі ўзнагарод абласнога выканаўчага камітэта сталі сем прадстаўнікоў пяці ВНУ Віцебшчыны.

У конкурсным раздзеле па фундаментальных даследаваннях перамаглі асістэнт кафедры эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Багданава, старшы выкладчык кафедры алгебры і методыкі выкладання ВДУ ім. П. Машэрава Алена Віцько, асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Соўкін. У катэгорыі прыкладных даследаванняў і распрацовак прэміі атрымалі: навуковы супрацоўнік Інстытута тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый Баграц, выкладчык кафедры хіміі ВДУ ім. П. Машэрава Таццяна Талкачова, дацэнт кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Акадэміі ветэрынарнай медыцыны Яраслаў Яромчык і старшы выкладчык кафедры канструявання і тэхналогіі вырабаў са скуры Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Таццяна Барысава.

Віншуючы пераможцаў, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў падкрэсліў, што конкурс мае вялікае значэнне, асноўная задача, якая стаіць перад яго заснавальнікамі – не толькі заахвоціць маладых вучоных, але і зрабіць так, каб іх працы сталі заўважнымі і ўкараняліся ў вытворчасць, прамысловасць, атрымлівалі далейшае развіццё.

– Сёння наладжана цесная моцная сувязь паміж навукай і практыкай _ прамысловасцю і вытворчасцю. Без укаранення перадавых даследаванняў і распрацовак не будзе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Толькі за 3 месяцы 2015 года доля інавацыйнай прадукцыі, якая выраблена на тэрыторыі Віцебшчыны, склала амаль 30%, у вартасным выражэнні – парадку 6 трлн рублёў. Кожнае трэцяе прадпрыемства на сённяшні дзень інавацыйна актыўна. Па гэтым паказчыку вобласць займае першае месца ў рэспубліцы, _ адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў.

Наталля Камлёва,