Сем раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых збожжавых

19 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі сямі раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да сяўбы азімых збожжавых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. У 2011 годзе ў вобласці плануецца павялічыць збожжавы клін да 500 тыс.га, з якіх каля 250 тыс.га адведзена пад азімыя культуры. Сяўбу азімай пшаніцы пачалі ў Бешанковіцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Мёрскім, Полацкім, Талачынскім і Расонскім раёнах. Работы вядуцца на цалкам падрыхтаваных у агратэхналагічных адносінах землях, адзначылі спецыялісты. Да масавай сяўбы азімых збожжавых у вобласці мяркуецца прыступіць на наступным тыдні. Па даных на 19 жніўня, у вобласці ўзараны глебы пад азімыя збожжавыя на плошчы звыш 67,3 тыс.га, або 27% да запланаванага. Гліфасаты ўнесены на плошчы каля 130,6 тыс.га, што складае 65,3% да задання. Азімы рапс пасеяны на 77,3 тыс.га (90%), у тым ліку гаспадаркі 9 раёнаў ужо завяршылі гэту работу. Акрамя таго, у гаспадарках працягваецца ўборка яравога рапсу, які скашаны на плошчы звыш 17 тыс.га, або 60%. Намалочана больш за 15,4 тыс.т алеістай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 9,1 ц/га.-0-