Сем раёнаў Віцебскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу

26 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі сямі раёнаў Віцебскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Паводле даных на 26 ліпеня, усяго ў вобласці азімы рапс убраны на плошчы 13 тыс.га, што складае 73% да захаваных пасеваў. Намалочана амаль 17 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 12,9 ц/га. Работы з алейнай культурай завершаны ў Пастаўскім, Бешанковіцкім, Аршанскім, Полацкім, Докшыцкім, Дубровенскім і Глыбокскім раёнах. Па ацэнцы спецыялістаў, да канца тыдня вобласць цалкам завершыць уборку азімага рапсу.

Збожжавыя і зернебабовыя скасілі на 66,9 тыс.га, або 14,8% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана больш за 208 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц/га. Лідзіруюць на ўборачнай Чашніцкі раён, дзе збожжавыя скасілі на 30% плошчаў, якія падлягаюць уборцы, і Глыбокскі раён (26,7%). Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарках Бешанковіцкага (36 ц/га) і Аршанскага (35,5 ц/га) раёнаў. У кошт дзяржзаказу гаспадаркі вобласці здалі амаль 20 тыс.т збожжа, што складае 10,7% да плана.

Травы на корм скасілі на плошчы больш за 43 тыс.га, або 33,1% да задання другога ўкосу. У гаспадарках вобласці нарыхтавана каля 719 тыс.т кармавых адзінак, а забяспечанасць кармамі з разліку на ўмоўную галаву жывёлы складае амаль 15,5 ц кармавых адзінак.

У вобласці працягваюцца падрыхтоўчыя работы да сяўбы азімых культур. Так, гліфасаты ўнесены на плошчы звыш 48 тыс.т, або 24,2% да задання. Пад сяўбу азімага рапсу ўзаралі больш за 32 тыс.га, што складае каля 64% да плана.-0-