Семінар з удзелам экспертаў і маладых сем'яў пройдзе ў Віцебску

Сёння ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" ў фармаце дыялогавай пляцоўкі пройдзе гарадскі семінар для маладых сем'яў "Умацаванне дэмаграфічнага патэнцыялу - ключавы напрамак дзяржаўнай палітыкі". Семінар праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня сям'і, паведамілі ў гарвыканкаме.

Удзельнікамі стануць 30 маладых сем'яў. Спецыялісты адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва, сацыяльнай абароны, прадстаўнікі гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын раскажуць аб садзейнічанні працаўладкаванню моладзі, сацыяльнай абароне маладых сем'яў, закрануць пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, аховы мацярынства і дзяцінства ў Беларусі. Падчас семінара правядуць майстар-клас, экскурсіі, падзеляцца, як можна арганізаваць сямейны адпачынак.

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі налічвалася 2 612 413 сем'яў, з іх больш за 40% мелі непаўналетніх дзяцей. Летась у нашай краіне заключылі больш за 50,3 тыс. шлюбаў.

БЕЛТА.