Сям'я расейцаў загінула ў ДТЗ у Віцебскай вобласьці

18 верасня, Мінск /Віктар Грынькоў - БЕЛТА/. Сям'я расіян загінула ў ДТЗ у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі. Трагедыя адбылася сёння раніцай паблізу вёскі Лахі. 30-гадовы кіроўца аўтамашыны "Жыгулі" выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з аўтамашынай "МАЗ", пасля чаго з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ДТЗ кіроўца і яго 23-гадовая жонка, якая ехала з ім, загінулі. За мінулыя суткі ў рэспубліцы было здзейснена 24 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі загінулі і 23 атрымалі раненні, у тым ліку адно дзіця. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 135 кіроўцаў. Выяўлена 634 парушэнні ПДР пешаходамі, з іх 279 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. -0-