Сенна абвешчана месцам Віцебскай абласной моладзевай будоўлі
Месцам Віцебскай абласной маладзёжнай будоўлі сёлета абвешчаны горад Сенна, які прымае ў сябе рэгіянальны фестываль "Дажынкі-2016", паведаміў першы сакратар абкама БРСМ Віктар Глушын.
Гарадок ужо прыкметна пераўтварыўся, рыхтуючыся да свята, але застаецца яшчэ нямала аб'ектаў для добраўпарадкавання. На іх і будуць задзейнічаны члены будаўнічых атрадаў. "У дадзены момант сфарміраваны тры атрады - "Тарнада", "Зодчие" і імя Героя Савецкага Саюза А. Гараўца. У іх складзе навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа. Хлопцы прыступяць да работ 11 ліпеня і будуць працаваць да канца жніўня", - растлумачыў Віктар Глушын. Ён удакладніў, што дапамога будтрада будзе задзейнічана ў самых розных відах работ па добраўпарадкаванні, да якіх навучэнцаў прыцягне прымаючая арганізацыя - Сенненскае ЖКГ. Самым важным аб'ектам стане гарадскі парк, які павінен ператварыцца ў парк моладзі.
Кацярына Князева - БЕЛТА.