Сербскі горад Ніш стаў горадам-пабрацімам Віцебска

Сербский город Ниш стал городом-побратимом Витебска

Падпісана Пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Віцебскам і трэцім па велічыні горадам Сербіі - Нішам.

Падпісанае пагадненне дазволіць развіваць і ўмацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі прамысловых прадпрыемстваў, малога і сярэдняга бізнесу, культуры, адукацыі, турызму і адпачынку.

Ніш стаў 21-м горадам-пабрацімам абласнога цэнтра. Гэта найбуйнейшы прамысловы і гандлёвы горад паўднёва-усходняй Сербіі, найважнейшы эканамічны, навуковы, рэлігійны і палітычны цэнтр рэспублікі.

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.