Сербска-беларускае прадпрыемства ў Сенненскім раёне зрабіла з закінутай тэрыторыі сучасную вытворчасць

Сербско-белорусское предприятие в Сенненском районе сделало из заброшенной территории современное производство
Дрэваапрацоўчае прадпрыемства з сербскімі інвестыцыямі ў Багушэўску Сенненскага раёна стала важнай састаўляючай сацыяльна-эканамічнага развіцця гарпасёлка і рэгіёна ў цэлым.


Пачыналася ўсё з прапановы Сенненскага райвыканкама задзейнічаць два невыкарыстоўваных памяшкання былой райсельгасхіміі. Будынкі былі перададзены інвестару бязвыплатна з умовай стварэння 10 новых працоўных месцаў.

Усе неабходныя дакументы аформілі ў траўні 2014-га, а праз 11 месяцаў СААТ «Мiлканфорест» выпусціла першую прадукцыю – дошку і брус з двух парод дрэў. Выраб піламатэрыялаў з елкі і морана працягваюць заставацца галоўным напрамкам. Прычым, калі елка паступае з беларускіх лясгасаў, то морана пастаўляюць чыгуначным транспартам з Краснаярскага краю.

За кароткі тэрмін закінутая тэрыторыя ператварылася ў сучасную вытворчасць. Па словах мэнэджара «Мiлканфорест» Эдуарда Волкава, зараз прадпрыемства ўяўляе сабой тры цэха, сушылку (ідзе наладка абсталявання), набыта тэрыторыя для пашырэння складоў пад гатовую прадукцыю.

На вытворчасці сучаснае імпартнае абсталяванне

Раней было выкуплена пустуючае будынак мясцовага сельгаспрадпрыемства плошчай 260 кв. м, дзе пасля рамонту знаходзіцца інтэрнат для іншагародніх спецыялістаў з кухняй, душам, санузлом і абсталявана памяшканне для афіцыйных прыёмаў. Да восені на будынку плануецца замяніць дах, зрабіць фасад з драўніны, добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю.

Сёння на прадпрыемстве ў дзве змены працуюць 74 чалавекі (20 з іх прыйшлі нядаўна і знаходзяцца на выпрабавальным тэрміне), сярэдні заробак – 430-450 руб. Кожны квартал заробак пераглядаецца. У цэлым жа станачнік можа зарабіць 500-600 руб., пакавальнік – да 450 руб. Зараз «Мiлканфорест» шукае інжынера КІПіА з першапачатковым заробкам 500 руб., пры неабходнасці прадастаўляецца інтэрнат.

Уся прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца выключна на еўрапейскім рынку – у Сербіі, Польшчы, Германіі. З адходаў вырабляецца шчэпка для кацельняў ЖКГ, у бліжэйшых планах набыццё абсталявання для выпуску пелет з апілак, што дазволіць істотна павялічыць глыбіню перапрацоўкі сыравіны і павысіць рэнтабельнасць.

Па словах старшыні Багушэўскага сельсавета Вячаслава Багданава, «Мілканфорэст» нясе і сацыяльную нагрузку. Напрыклад, прадпрыемствам быў прадастаўлены піламатэрыял двум сярэднім школам для рамонту агароджаў, перад мінулым ацяпляльным сезонам 10 малазабяспечаных сем'яў атрымалі паліва.

Сяргей Ляшук. Фота Антона Сцепанішчава. "Віцебскія весці".