Срэбны мэдаль на Сусьветным кулінарным кубку заваявала кандытар зь Віцебску
Упершыню столькі ўзнагарод вышэйшай пробе заваявалі беларускія кандытары на Сусветным кулінарным кубку. Праходзіла выстава «Экспагаст-2014», у рамках якой і праводзіліся спаборніцтвы кандытараў, 22 — 26 лістапада ў Люксембургу. За званне лепшых тут змагаліся больш за 450 кулінараў і кандытараў з усіх 5 кантынентаў у індывідуальных спаборніцтвах, а таксама 45 нацыянальных каманд. Тры залатыя, дзве сярэбраныя, чатыры бронзавыя медалі заваявала беларуская зборная, у склад якой уваходзіла наша зямлячка, кандытар шостага разраду ААТ «Віцебскхлебпрам» Надзея Багаценка. У Надзі за працу з карамелі пад назвай «Калядная лямпа» — сярэбраны медаль!
У скарбонцы ўзнагарод майстрыхі нямала не толькі залатых узнагарод, але і Гран-пры спаборніцтваў рознага ўзроўню. І таму высокая ацэнка журы, у склад якога ўваходзілі міжнародныя эксперты, члены Сусветнай кулінарнай асацыяцыі, — ганаровая, але заканамерная.
Наталля ВАСІЛЬЕВА, "Віцьбічы"