Сяргей Ягораў узначаліў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама

На пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама прызначаны Сяргей Ягораў.

Новы кіраўнік аграпрамысловага комплексу вобласці нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лёзне. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным ветурачом калгаса «Савецкая Беларусь» Лёзненскага раёна. Працаваў ветэрынарным урачом-тэрапеўтам Лёзненскай раённай ветэрынарнай станцыі. Кіраваў ААТ «Новая Дубрава-Агра». У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2012-2015 гг. – першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лёзненскага райвыканкама. Затым на працягу чатырох гадоў узначальваў Талачынскі райвыканкам. Да прызначэння на новую пасаду працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па жывёлагадоўлі і ветэрынарыі ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.