Сяргей Галынчык зацверджаны на пасаду старшыні Шумілінскага райвыканкама
Сёння на пазачарговай сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на пасаду старшыні райвыканкама аднагалосна зацверджаны Сяргей Галынчык, кандыдатура якога была днямі ўзгоднена Прэзідэнтам Беларусі. Да гэтага прызначэння Сяргей Аляксандравіч працаваў намеснікам старшыні Сенненскага райвыканкама па эканоміцы.

Активу рэгіёна новага кіраўніка прадставіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
Кіраўнік вобласці адзначыў, што быць кіраўніком любога рангу ва ўсе часы было нялёгка. Тым не менш новаму кіраўніку раёна трэба знайсці кропкі росту, каб рухацца наперад.
– Старт дадзены: дзякуючы «Дажынкам» райцэнтр пераўтварыўся, але на гэтым не варта спыняцца, неабходна працаваць на карысць шумілінцаў, – сказаў Мікалай Шарснёў. – Ёсць і праблемныя тэмы ў рэгіёне. Развіццё аграпрамысловага комплексу і вытворчасці, стварэнне ўмоў для малога і сярэдняга бізнесу. Гэтыя і многія іншыя задачы трэба будзе вырашыць кіраўніку раёна.