Сяргей Леўковіч азнаёміўся з эксперыментам па вырошчванні соі ў філіяле СВП «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз».
– Клімат мяняецца, і нашы ўмовы, як паказвае практыка, дазваляюць выгадаваць нядрэнны ўраджай, – адзначыў Сяргей Ляўковіч. – Вырошчваннем гэтай культуры неабходна займацца, бо сёння ўявіць жывёлагадоўлю і птушкагадоўлю без соі немагчыма. Акрамя таго, гэта велізарная залежнасць нашай краіны ад імпарту, соя ўвозіцца ў вялікіх аб'ёмах. Так, летась імпартавана больш за 70 тыс. т на тэрыторыю вобласці на прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю камбікармоў для патрэб не толькі Віцебшчыны, але і іншых рэгіёнаў.
Летась у Мазалаве сою вырошчвалі ўпершыню, у якасці эксперыменту пасеялі сорт «Прыпяць». Ураджайнасць атрымалі невялікую – 15,5 ц.
– Летась пасеялі сою ў 20-х чыслах мая. З-за недахопу ападкаў, гэтая культура ўсходала нераўнамерна, дрэнна працавалі глебавыя гербіцыды, – адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, энергаэфектыўнасці, транспарту і механізацыі тэхналагічных працэсаў УП «Віцебскаблгаз» Вадзім Міхалёнак. – Сёлета мы ўлічылі леташнія памылкі, тэрміны сяўбы былі зрушаны на 9-10 мая. Падрыхтавалі два гатункі: «Адэсу» пасеялі на 10 га і «Прыпяць» – на 90 га. Эксперыментам задаволены. Нядаўна закупілі дзве соевыя жніўныя агрэгаты, якія дазваляюць мінімізаваць страты, паляпшаюць якасць уборкі ўраджаю. У планах павялічыць плошчы да 150 га. Тэхналогію вывучылі, адпрацавалі, цяпер працуем на павелічэнне.