Сяргей Леўковіч наведаў ААТ «БелВітуніфарм»
У рамках адзінага дня інфармавання памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «БелВітуніфарм», абмеркаваў дасягненні краіны і перспектывы развіцця на прыкладзе вядучага вытворцы ветэрынарных прэпаратаў.
У каментарыі для «Віцьбічаў» Сяргей Ляўковіч адзначыў, што прамы дыялог улады і грамадзян – звычайная практыка для Беларусі, якая дазваляе адчуваць настрой людзей, асабліва ў працоўных калектывах, што вельмі важна.
– Калі ў працоўных калектывах аднадушнасць, людзі падтрымліваюць уладу, нацэлены на вынік, калі кіраўнік вядзе за сабой, а работнікі разумеюць, да чаго імкнуцца, і гэта станоўча адбіваецца на іх дабрабыце, тады ўсё нармальна, нам нічога не пагражае. І ў гэтым кантэксце я не ўбачыў праблем на «БелВітуніфарме», – сказаў Сяргей Ляўковіч.
Па яго ацэнцы, прадпрыемства адыгрывае важную ролю для Віцебшчыны і краіны, забяспечвае яе біялагічную бяспеку, выпускае шэраг эксклюзіўных прэпаратаў, якія не маюць аналагаў у Беларусі. Таму ўвага да «БелВітуніфарма» будзе заўсёды, краіна чакае ад калектыву паступальнага развіцця. У апошнія гады, як адзначыў Сяргей Ляўковіч, прадпрыемства пераўтвараецца, расце ўзровень вытворчасці, паляпшаецца эканоміка. Пры гэтым не варта захрасаць у стане аптымістычнага самазаспакаення.
– Ёсць пэўныя праблемы. І ў гутарцы з дырэктарам я рэкамендаваў не брацца за тыя напрамкі, у якіх у калектыву адсутнічаюць кампетэнцыі, а канцэнтраваць намаганні на тым, што кампанія ўмее рабіць выдатна, – растлумачыў памочнік Прэзідэнта. Тым больш, што біятэхналогіі – гэта лідар сусветнай эканомікі па даходнасці нароўні з нафтавай галіной і адначасова высокаінтэлектуальная вытворчасць, якая патрабуе пастаяннага росту кваліфікацыі. Таму важна, каб планы «БелВітуніфарма» ўвасобіліся ў жыццё. У тым ліку прадпрыемству неабходна нарошчваць экспарт. Нягледзячы на тое, што рынак складаны, канкурэнты развіваюцца, віцебскі вытворца не павінен адставаць.
– Гэта ўжо залежыць цалкам ад вас. Кожны на сваім месцы павінен выкладвацца цалкам. І несці адказнасць за свой участак працы, – звярнуўся да прысутных Сяргей Ляўковіч.
Карыстаючыся выпадкам, інспектар па Віцебскай вобласці агучыў адзін з галоўных пасыл главы дзяржавы: трэба шанаваць тое, што маем, і займацца сваёй справай. Тым больш, калі ў інфармацыйным патоку, які пранікае ў наша жыццё на розных носьбітах і спрабуе ўнесці пэўную смуту ў нашы дзеянні, важна не паддавацца на правакацыі і аддзяляць збожжа ад пустазелля.
– Безумоўна, чалавеку ўласціва жадаць большага і лепшага. У нас усё для гэтага ёсць: зарплата расце, паляпшаюцца жыллёвыя ўмовы, але за адзін дзень усе пытанні не вырашыць. З году ў год у краіне адзначаецца паступальны рост. Не выключэнне і 2024-ы: ёсць станоўчая дынаміка, у тым ліку па Віцебскай вобласці, дзе за студзень – люты ўзровень зарплаты грамадзян, задзейнічаных у эканоміцы, вырас на 12,3 працэнта. Падкрэслю – размова ідзе пра рэальныя даходы. У 2023годзе амаль дзве тысячы чалавек палепшылі жыллёвыя ўмовы, з якіх ледзь менш за палову – гэта шматдзетныя сем'і, Галоўнае – кожны з нас павінен думаць як нарошчваць прафесійныя кампетэнцыі, павышаць кваліфікацыю і больш вынікова працаваць на сваім працоўным месцы, – падкрэсліў Сяргей Леўковіч.

Па заслоне сустрэчы памочнік Прэзідэнта Беларусі па просьбе кіраўніцтва кампаніі ўручыў карпаратыўную ўзнагароду начальніку аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Кацярыне Прыгоранка.