Сяргей Леўковіч наведаў ВДУ падчас правядзення ЦЭ і ЦТ па рускай і беларускай мовах

Сергей Левкович посетил ВГУ во время проведения ЦЭ и ЦТ по русскому и белорусскому языкам
«Хвалююцца ўсе, гэта лёсавызначальны этап для нашых дзяцей. Але ўсіх неабходна падтрымаць і правільна ацаніць», — адзначыў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч. Ён наведаў ВДУ імя П. Машэрава, калі там праводзілі ЦЭ і ЦТ па рускай і беларускай мовах.

Асноўнай мэтай з'яўляецца кантроль за ходам падрыхтоўкі ўступнай кампаніі, растлумачыў Сяргей Ляўковіч. Ён падкрэсліў, што прайсці выпрабаванні па рускай або беларускай мове павінен кожны абітурыент. І вельмі важна, каб пры гэтым выконвалася дзеючае заканадаўства, была створана працоўная атмасфера, каб рабяты адчувалі сябе камфортна.

— Ужо другі год праводзяцца цэнтралізаваныя экзамены, — сказаў памочнік Прэзідэнта. — Можа быць, не ўсё яшчэ дасканала, але важна, каб былі аднолькавыя ўмовы для ўсіх паступаючых, для ўсіх выпускнікоў. Я думаю, гэты прынцып у нас выкананы, умовы для самарэалізацыі кожнага дзіцяці створаны. Ну а дасканаласці мяжы няма. Я бачу, што Міністэрства адукацыі, галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама пастаянна заклапочаны тым, каб удасканаліць умовы для паступлення, захоўваючы пры гэтым прынцып справядлівасці і адзіны падыход да ўсіх.

Сяргей Ляўковіч станоўча ацаніў новую сістэму, якая прадугледжвае сумяшчэнне ЦЭ і ЦТ.

— На мой погляд, гэта адназначна лепш, чым было, — заўважыў ён. — Самае галоўнае, што мы некалькі ўпарадкавалі правядзенне гэтых выпрабаванняў для абітурыентаў. Цяпер няма такога, што дзіця можа прайсці некалькі тэсціраванняў і потым ужо выбіраць, куды хоча паступіць. І гэта правільна. Малады чалавек павінен вызначаць гэта першапачаткова і ўдасканальваць свае веды па тых прадметах, якія яму спатрэбяцца ў будучыні, мэтанакіравана ісці на тую спецыяльнасць, якую выбраў.

Сяргей Ляўковіч падкрэсліў: акрамя здачы ЦЭ і ЦТ цяпер ёсць маса іншых магчымасцей паступіць у ВНУ. Гэта і навучанне ў профільных класах, і ўдзел у алімпіядах, і льготы для тых, хто выбірае найбольш запатрабаваныя ў эканоміцы спецыяльнасці, — напрыклад, педагагічныя або сельскагаспадарчыя.

— Дзверы адкрыты для ўсіх ахвотных. Галоўнае — прыкладаць намаганні і імкнуцца да дасканаласці, — падвёў вынік Сяргей Леўковіч.

 

Вынікі правядзення першага экзамену ўжо вядомыя. Паводле даных Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, у паўночным рэгіёне на ЦЭ па прадмеце на выбар зарэгістравалася 5410 абітурыентаў, на ЦТ — 647. Яўка на ЦЭ склала 97 %, на ЦТ – 87 %. З тых юнакоў, што не з'явіліся на цэнтралізаваны экзамен, шэсць адсутнічалі па ўважлівых прычынах — яны змогуць пераздаць экзамен у рэзервовы дзень. Чацвёра вызвалены па медыцынскіх паказаннях, восем — экстэрны.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"