Сяргей Леўковіч прадстаўлены на пасадзе памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці

Сергей Левкович представлен в должности помощника Президента – инспектора по Витебской области
Перад кіруючым актывам вобласці выступіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які прадставіў Сяргея Ляўковіча, прызначанага памочнікам Прэзідэнта 4 студзеня. Азнаёміў з біяграфіяй, акрэсліў круг яго абавязкаў, падкрэсліўшы, што Сяргей Ляўковіч дастаткова добра падрыхтаваны, разбіраецца ў аграрнай сферы і выдатна арыентуецца ў іншых пытаннях, у тым ліку грамадска-палітычных.

– Сяргей Ляўковіч – прафесіянал сваёй справы, умее працаваць у камандзе, успрымае дзелавыя і цікавыя ідэі, дамагаецца выніку. З аднаго боку, камфортны чалавек, з другога – строгі, таму попыт будзе вялікі, – падкрэсліў Максім Рыжанкоў і ўручыў яму пасведчанне.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін далучыўся да віншаванняў, адзначыўшы, што палку кіруючых работнікаў прыбыло, што місія ў памочніка Прэзідэнта высокая.

У сваю чаргу Сяргей Ляўковіч адзначыў, што насамрэч любіць працаваць у камандзе, цэніць у людзях прафесіяналізм, адказнасць і сумленнасць. Выказаў упэўненасць, што знойдзе з усімі ўзаемаразуменне, паколькі кадры ў Віцебскай вобласці нацэлены на вынік, падтрымае ўсе прымальныя ініцыятывы.

– Трэба будзе нямала працы, але ўсе разам мы зможам дамагчыся добрага выніку і павысіць якасць жыцця нашых грамадзян, – адзначыў ён.

Даведка «ВВ»

Сяргей Ляўковіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1983 г. у вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «заатэхнія», у 2013 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе галоўным заатэхнікам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «На Варын» Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, з 2007 па 2009 год працаваў галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лельчыцкага райвыканкама. У 2009 годзе перайшоў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама Мінскай вобласці на пасаду начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці, затым – першага намесніка начальніка ўпраўлення. З 2011 года чатыры гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лагойскага райвыканкама, два гады – старшынёй Уздзенскага райвыканкама. З снежня 2017 г. па сакавік 2020 г. працаваў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

З 18 сакавіка 2020 г. – першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

"Віцебскія весці"