Сяргей Ціханаў стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшага ўчастковага інспектара Беларусі

Сергей Тихонов стал победителем республиканского конкурса на лучшего участкового инспектора Беларуси

У Мінску завяршыўся 11-ы рэспубліканскі агляд-конкурс на званне «Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі» і «Найлепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх».

Віцебскія ўчастковыя годна выступілі ў спаборніцтве. Па выніках пройдзеных выпрабаванняў сярод участковых інспектараў найлепшым у рэспубліцы прызнаны старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віцебскага РАУС маёр міліцыі Ціханаў Сяргей Валер'евіч. Трэцяе месца ў прадстаўніка Наваполацкага ГАУС - маёра міліцыі Іванковіча Віталя Валер'евіча

У камандным заліку УУС Віцебскага аблвыканкама заняло першае месца.

Пераможцам у асабістым першынстве выдзелены службовыя аўтамабілі і наборы аргтэхнікі, прызёрам – наборы камп'ютарнай тэхнікі. Акрамя таго, кожны з тройкі лідараў на працягу года будзе атрымліваць значную штомесячную надбавку да заробку.

Найлепшым прадстаўнікам прафесіі заслужаныя ўзнагароды ўручаў начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Мельнік.