Сяргей Толкач атрымаў узнагароду Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва
Акцёр Беларускага тэатра «Лялька» Сяргей Толкач стаў уладальнікам узнагароды IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі для дзяцей і юнацтва». Нацыянальную тэатральную прэмію артыст-лялечнік атрымаў за ролю ў спектаклі «Горад клоуна Піка».
Майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі. Цяпер у трупе 7 уладальнікаў гэтага ганаровага тытула.
Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія весці». Фота з архіва тэатра «Лялька».