Серыя дабрачынных канцэртаў да Дня абароны дзяцей пройдзе ў Віцебску
Серыю дабрачынных канцэртаў «Дапамажы і здабудзеш!» праводзіць Віцебскі каледж культуры і мастацтваў да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Серыю дабрачынных канцэртаў «Дапамажы і здабудзеш!» праводзіць Віцебскі каледж культуры і мастацтваў да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Яны будуць праходзіць да канца месяца, усяго запланавана 6 канцэртаў, у якіх будуць выступаць навучэнцы каледжа. Гэты марафон дабра і творчасці падрыхтаваны ў рамках акцыі «З любоўю да дзяцей» сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму, арганізацыяй РГА «Белая Русь», камітэтам БРСМ Першамайскага раёна Віцебска.
Такім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу грамадскасці, моладзі да патрэб дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў. Паглядзець дабрачынныя канцэрты запрашаюцца ўсе жадаючыя. Грошы, атрыманыя за кошт продажу білетаў, а таксама спонсарскія сродкі ад арганізацый і прадпрыемстваў, якія вырашаць падтрымаць дадзеную акцыю, будуць перададзены ў абласны спецыялізаваны дом дзіцяці, Віцебскую спецыяльную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, віцебскі яслі-сад №96 выхаванцам з аслабленым зрокам. Грашовыя сертыфікаты будуць уручаны прадстаўнікам дадзеных устаноў ва ўрачыстай абстаноўцы на фінальным канцэрце, які запланаваны на 29 мая.
Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"