Серыя канцэртаў на плошчы Перамогі пачынаецца сёння на «Славянскім базары ў Віцебску»

12 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Серыя канцэртаў пачынаецца сёння на ХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі ў дырэкцыі форуму.

Першымі сабраць максімальную колькасць гледачоў на самым вялікім танцполе горада паспрабуюць Сяргей Лазараў, гурт "Прэм'ер-Міністр", джаз-дуэт Соф'я Муратава і Аляксей Ісакаў, а таксама ўдзельніца ад Расіі на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2011" Мары Карнэ. А 13 ліпеня за ўвагу гледачоў з імі паспаборнічае каманда ў складзе Улада Сакалоўскага, гурта "Адпетыя махляры", гурта "Героі", у які ўваходзяць былыя салісты папулярнага дзіцячага вакальнага калектыву "Чараўнікі двара".

Арганізатары сёлетняга фестывалю паклапаціліся аб стварэнні максімальна камфортных умоў для артыстаў, якія выступаюць на плошчы Перамогі. Так, сцэна, на якую яны выйдуць, прадастаўлена Палацам Рэспублікі. Замест прыстасаваных аўтобусаў дзякуючы партнёру "Славянскага базару" расійскай фірме "Кінадоктар" выканаўцам будуць прадастаўлены два спецыялізаваныя перасоўныя грымёрныя комплексы. Фургоны абсталяваны ўсёй неабходнай тэхнікай, прыбіральняй і іншымі выгодамі для артыстаў.

Канцэрты расійскіх і замежных выканаўцаў на плошчы Перамогі ў рамках XIX Фестывалю мастацтваў збіралі каля 15 тыс. гледачоў і прынеслі даход каля Br400 млн. Чакаецца, што на сёлетнім фестывалі яны таксама пройдуць з аншлагам.-0-