Шэрыя мабільнікі на Br48 млн. канфіскаваныя ў Полацку
22 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Партыя шэрых мабільнікаў канфіскавана ў Полацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі гарадской інспекцыі па падатках і зборах у адным з магазінаў выявілі і канфіскавалі 52 новыя мабільныя тэлефоны і аксэсуары да іх. Кошт тавару склаў Br48,1 млн. Мяркуецца, што мабільнікі былі ўвезены з Латвіі індывідуальным прадпрымальнікам і рэалізоўваліся ў Полацку з парушэннем заканадаўства Беларусі.
У цяперашні час праводзіцца праверка ў дачыненні да ўладальніка тэлефонаў з мэтай прыцягнення яго ў далейшым да адміністрацыйнай адказнасці.-0-