Сяўбу лёну ў Беларусі плануюць завяршыць 7 траўня

27 красавіка, Ворша /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Сейбу лёну ў Беларусі плануецца завяршыць 7 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі. Пасевы лёну складуць 70 тыс.га, што дазволіць сабраць 60 тыс.т ільновалакна. Паводле даных на сённяшні дзень, засеяна 36% плошчаў, адведзеных пад гэту культуру. Па словах Васіля Паўлоўскага, ільноводчыя гаспадаркі цалкам забяспечаны насеннем, у тым ліку замежнай селекцыі. У бягучым годзе машынны парк ільнасейных прадпрыемстваў папоўніцца больш чым 300 адзінкамі новай тэхнікі як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці. Разам з тым намеснік міністра адзначыў, што на ільнозаводах рэспублікі яшчэ маецца запас доўгага ільновалакна мінулага ўраджаю, якое да гэтага часу застаецца незапатрабаваным Аршанскім ільнакамбінатам. -0-