Пачаўся сеў азімых збожжавых у Віцебскай вобласці
22 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці пачалася сяўба азімых збожжавых культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Усяго пад азімыя пшаніцу, жыта і трыцікале плануецца адвесці 250 тыс.га, з якіх, па даных на 22 жніўня, засеяны першыя 320 га. Да сяўбы азімых збожжавых прыступілі гаспадаркі сямі раёнаў. Работы вядуцца на цалкам падрыхтаваных у агратэхналагічных адносінах землях. Да масавай сяўбы азімых збожжавых мяркуецца прыступіць на бягучым тыдні.
У вобласці завершана сяўба азімага рапсу, які займае ўжо амаль 52 тыс. га, або 102,6% да задання.
Чашніцкі і Верхнядзвінскі раёны першымі ў вобласці цалкам завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых, намалоціўшы адпаведна больш за 53,7 тыс.т і 80 тыс.т збожжа. У цэлым па вобласці збожжавыя культуры скашаны на плошчы звыш 387,4 тыс.га, або 87,7%. Намалочана 1 млн.180 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 30,5 ц/га. Акрамя таго, грэчка ўбрана амаль на 120 га (12% да плана), намалот склаў каля 210 т, а сярэдняя ўраджайнасць 17,5 ц/га. Проса скашана на 136 га (17% да плана), намалочана 280 т, ураджайнасць гэтай культуры склалася на ўзроўні 20,6 ц/га.-0-