СЭЗ "Віцебск" і Прамысловая палата турэцкага Коджаэлі будуць развіваць кааперацыю прадпрыемстваў
Дакумент стварае базу для абмену вопытам, садзейнічання развіццю супрацоўніцтва бізнесаў дзвюх краін у інавацыйнай і тэхналагічнай сферах. Дзякуючы пагадненню партнёры змогуць павысіць эфектыўнасць аказання прававой дапамогі і юрыдычнага суправаджэння гандлёва-інвестыцыйнай дзейнасці кампаній. Дакумент фарміруе аснову для аб'яднання патэнцыялу партнёраў у правядзенні сумесных мерапрыемстваў дзелавых колаў па абмене вопытам. Усё гэта будзе спрыяць нарошчванню гандлёва-эканамічнага абароту паміж двума рэгіёнамі.
Падчас перамоваў, якія адбыліся, дасягнута дамоўленасць аб візіце турэцкай бізнес-дэлегацыі ў Віцебск у другім квартале 2018 года. Акрамя таго, у цяперашні час прапрацоўваюцца магчымасці падпісання партнёрскіх пагадненняў паміж СЭЗ "Віцебск" і Саветам па знешнеэканамічных сувязях Турцыі DEIK, а таксама арганізаванай прамысловай зонай "Гебзе" (аналог беларускіх СЭЗ). Аб значным патэнцыяле гандлёва-эканамічных адносін з Коджаэлі сведчыць тое, што на яго тэрыторыі дзейнічаюць 13 прамысловых зон, тры тэхнапаркі.
Членамі Прамысловай палаты з'яўляюцца больш за 2,5 тыс. прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку заводы Ford, Hyundai, Honda, Pirelli, Bridgestone, Goodyear. Больш за 80 бізнес-структур Коджаэлі ўваходзяць у топ-500 турэцкіх кампаній. Арганізаваная прамысловая зона "Гебзе", заснаваная ў 1986 годзе, размешчана паблізу Стамбула і займае плошчу 537 га. У ёй зарэгістравана 156 кампаній, у тым ліку больш за 40 замежных, экспарт якіх ацэньваецца ў суму, што перавышае $1 млрд, а аб'ём прыцягнутых інвестыцый - амаль у $1,4 млрд. СЭЗ "Віцебск" утворана ў 1999 годзе, займае тэрыторыю плошчай звыш 2,4 тыс. га і складаецца з 13 сектараў, у тым
у ліку 7 у Віцебску, 4 у Аршанскім, а таксама па адным у Віцебскім і Пастаўскім раёнах. Дзейнасць у якасці рэзідэнтаў СЭЗ ажыццяўляюць 37 прадпрыемстваў з капіталам з 12 краін у такіх сферах, як машынабудаванне, электроніка, ветэрынарыя, хімічная, паліўная, харчовая, лёгкая прамысловасць і іншыя. Агульная колькасць працуючых складае амаль 10,8 тыс. чалавек.БЕЛТА.