СЭЗ "Віцебск" плануе правесці бізнес-форум у Велькапольскім ваяводстве летам 2009 года
26 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Адміністрацыя СЭЗ "Віцебск" плануе правесці ў сярэдзіне 2009 года бізнес-форум у Велькапольскім ваяводстве (Познань, Польшча). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей адміністрацыі СЭЗ Алег Кандратовіч.
Сумеснае беларуска-польскае мерапрыемства прадугледжана пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй СЭЗ і польскай кампаніяй DAZIN sp. z o.o., падпісанне якога адбылося ў ходзе форуму "Інвестыцыйныя ініцыятывы Віцебскай вобласці". У адпаведнасці з дакументам бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне беларускім і польскім прадпрыемствам у рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, ініцыяваць суместныя бізнес-сустрэчы і правядзенне кансультацый для зацікаўленых дзелавых колаў дзвюх краін. Вынікам узаемадзеяння адміністрацыі СЭЗ і польскай кампаніі ўжо стала рэалізацыя ў СЭЗ "Віцебск" праекта па выпуску аздобных матэрыялаў і прадметаў інтэр'ера з польскімі інвестыцыямі. Падпісанае пагадненне будзе спрыяць актывізацыі бізнес-дыялогу і паўнавартаснаму выкарыстанню магчымасцей і навукова-тэхнічнага патэнцыялу бізнэсаў дзвюх краін пры ажыццяўленні прыярытэтным праектаў, лічыць Алег Кандратовіч.
Адміністрацыя СЭЗ "Віцебск" разглядае ўзаемадзеянне з польскім бізнесам у якасці прыярытэтнага напрамку інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У ходзе віцебскага інвестыцыйнага форуму адміністрацыя СЭЗ таксама абмеркавала магчымасці арганізацыі вытворчасцей, арыентаваных на усходнія і заходнія рынкі, з прадстаўнікамі Лодзьскага ваяводства (Польшча), Паўночнага аддзялення Польскай гандлёва-прамысловай палаты і Паморскай спецыяльнай эканамічнай зоны. У ходзе перамоваў намечаны шляхі садзейнічання польскім інвестарам у пошуку партнёраў для рэалізацыі прыярытэтным для СЭЗ "Віцебск" праектаў, у прыватнасці, стварэнню транспартна-лагістычнага цэнтра, арганізацыі вытворчасці санітарна-тэхнічных вырабаў і вырабаў медыцынскага прызначэння. Таксама вызначана кампанія, якая будзе аказваць падтрымку польскім бізнесменам, рэзідэнтам Паморскай СЭЗ пры выхадзе на усходнія рынкі.
Дамоўленасці аб інфармацыйным абмене і садзейнічанні ў прасоўванні магчымасцей СЭЗ таксама дасягнуты ў ходзе рабочых сустрэч кіраўніцтва Віцебскай СЭЗ з прадстаўнікамі дыпламатычных місій Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Індыі, Кітая і Украіны, якія адбыліся ў рамках мерапрыемстваў Віцебскага бізнес-форуму.
СЭЗ "Віцебск" утворана 4 жніўня 1999 года. У цяперашні час у СЭЗ зарэгістравана 35 рэзідэнтаў з удзелам інвестараў з 13 краін, у тым ліку Расіі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Чэхіі і Польшчы. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае сем сектараў агульнай плошчай больш за 1,2 тыс.га.-0-