СЭЗ «Віцебск» усталявала дзелавыя кантакты з калегамі з Кіргізіі і Кітая

СЭЗ «Витебск» установила деловые контакты с коллегами из Киргизии и Китая

Гэта адбылося на нядаўнім Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Нарынскай вобласці (Кіргізія). Гэта будзе спрыяць выхаду айчыннага бізнесу на новыя рынкі збыту і падключэнню яго да глабальных эканамічных ініцыятыў.

Трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі кіраўнікі адміністрацый СЭЗ «Віцебск», СЭЗ «Нарын» і Упраўлення асаблівай зоны эканамічнага развіцця «Кашгар» (Кітай). Як паведамілі «ВВ» у віцебскай СЭЗ, такі фармат кааперацыі павінен садзейнічаць развіццю інтэграцыі прадпрыемстваў і актывізацыі супрацоўніцтва паміж краінамі ў рамках рэалізацыі кітайскай ініцыятывы «Эканамічны пояс Вялікага шаўковага шляху». У ходзе форуму кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» Сяргей Юркевіч пазнаёміў яго ўдзельнікаў з эканамічным патэнцыялам вобласці, правёў прэзентацыю СЭЗ і дзейнасці шэрагу рэзідэнтаў. Бізнес-коламі Кіргізіі і Кітая выклікалі цікавасць прадукцыя ТАА «ПА «Энергакомплект», УП «Полімерканструкцыя», ТАА «СІВітал», ЗАТ «Пожтэхніка».

Дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб візіце дэлегацыі СЭЗ «Нарын» у Віцебск у чацвёртым квартале бягучага года. Аб значным патэнцыяле гандлёва-эканамічных адносін з гэтым кіргізскім рэгіёнам сведчыць тое, што праз яго праходзяць стратэгічна важныя аўтамабільныя магістралі, Нарынская вобласць з'яўляецца адзіным выхадам у заходнія раёны Кітая. На самай доўгай рацэ Кіргізіі – Нарын – дзейнічаюць 7 гідраэлектрастанцый. У рэгіёне ёсць магчымасць развіцця горназдабыўной галіны, бо распрацоўваюцца і ўжо разведзены радовішчы золата, вугалю, алюмінію, жалеза, гіпсу, мармуру і шэрагу іншых карысных выкапняў. Асаблівыя прыродныя ўмовы высакагор'я ствараюць патэнцыял для кааперацыі ў жывёлагадоўлі і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Усё гэта можа стаць адпраўной кропкай для ўсталявання і пашырэння супрацоўніцтва айчынных і кіргізскіх прадпрыемстваў, а прававыя ўмовы і развітая інфраструктура СЭЗ «Віцебск» будуць стартавай пляцоўкай для сумесных праектаў і дзелавых ініцыятыў.

Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці».